 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Учора быў апошні дзень маёй апошняй першай чвэрці… Больш таго быў Хэлавін. Карацей, было дзьве нагоды, якія абавязкова трэ было адзначыць))) І вось паспакушаўшыся Хмелямі ў Катакомбах, Кацька( mrs_goodcat і я пайшлі ў Рэактар. Ледзь пасьпелі на Троляў. ТРООООООООООООліілілілілілі!!!! Трэба неадкладна спыніць маё з кожным канцэртам растучае каханьне да іх, а то будзе вельмі сумна, калі яно лопне. Выглядалі яны шыкоўна, а бас-гітарыст у белым халаце проста крануў кожную міяфібрылу майго сэрца. Потым шэраг гудучых мэталістаў, на якіх я, напэўна, трапіла ў глыбокі транс, бо нічога не помню…спрабавалі паадрывацца на краі нейкага ”незразумела чаго, што ўзвышалася над усёй заляй” пад Зьнічоў, якіх было вельмі мала(((((( Азгарды запалілі таксама. Вылазілі мы з Рэактара па нечых нагах, бо ступіць было няма куды, таму прабачайце ўсе тыя, хто трапіў на шляху)
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |




 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Няма нічога прыемней, чым пачуцьцё атрыманьня падарункаў і няма нічога лепей, чым адчуваньне новага знаёмства. Праўда з-за сваёй празмернай непатрэбнай сьціпласьці часам губляеш магчымасьць пазнаёміцца з добрымі чалавекамі. Шкадаваньню потым няма межаў. Таму трэба адразу адкідваць сьціпласьць, сябраваць з розумам і …знаёміцца нарэшце. Ну вось як дзеці знаёмяцца …шчыра, па-дзіцячы…Калі маеш прыкладна каля сотні знаёмых, а насельніцтва горада 2 мільёны, то гэта значыць, што верагоднасьць сустрэць каго-небудзь са знаёмых стварае 2 мільёна ў сотай ступені. Але ж верагоднасьць ёсьць… Толькі яшчэ адна невялікая зусім праблемка: ты можаш ведаць, а цябе не… Так недзе на прыканцы ліпеня мне пашчасьціла сустрэць Алеся Таболіча. Звычайная размова быццам бы даўно знаёмых людзей.Мяне нават саму пачало гэта зьдзіўляць. А потым паўза, і Алесь усё ж такі запытаў “я цябе ведаю?” Вясёла было:) Так і пазнаёміліся. Шмат цікавых і непамерна прыемных знаёмстваў было за гэтыя 2 гады. І кожнае з гэтых знаёмстваў нібы дзьверы ў іншы паралельны сьвет(які зусім не фантастычны, ён рэальны, але другі). Асабліва гэтых ужо адчыненых дзьвярэй становіцца болей пасля кожнага фаера:) І ўсе яны - знаёмства са знаёмстваў на пачатку майго яшчэ зусім незнаёмага жыцьця. Але ўсе яны найцудоўнейшыя знаёмства, якія знаёмяць мяне з маім будучым, зноў-такі незнаёмым, але прываблівым і незразумелым пакуль мне жыцьцём.
А верагоднасьць сустрэць у мэтро ці ў горадзе знаёмых павялічваецца з кожным разам… А дурная непатрэбная ў новым незнаёмым жыцьці сьціпласьць ужо сыпецца ад непрыгоднасьці… Настрой: задуменнае Цяпер грае: КРАМА
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
Не трэба мне болей скакаць пад чужую дудку, бо зараз ёсць свая:))) Мая флейтачка проста цуда!!! Цяпер я разумею, чаму ўсе так ахвотна бяруцца менавіта за гэты інструмент. З сакавіка я ўсё марыла асвойтаць які-небудзь духавы інструмент. Да гэтага даўным-даўно вучылася,можа, месяца 3-5 на piano, але piano мне так і не купілі, ды і самой не вельмі хацелася. Потым марыла аб guitar & drums, але не хапіла часу – вучыла матэматыку з інфарматыкай…Карацей, адзіную прыладу, якую я мела ў рэальнасці былі там-тамы:) Адзін разбіўся. Другі, таксама падбіты, ляжыць і напамінае аб далёкай вандроўцы. На “дударскім фэсце” распытвала-пытала пра дуды і жалейкі. Ну і ў рэшце-рэшт спынілася на флейце. Праўда, зараз мы з ёй не ў ладах: то ў мяне дыхання не хапае(такое, ўвогуле, бывае?), то яна вые… Але, канешне, трошкі штосьці атрымліваецца і гэта такія хвіліны касмічнай асалоды………:) Дзякуй ВЯЛІКІ-ВЯЛІКІ lesionokЦалую і моцна абдымаю:))) Калі ў вас ёсць якія-небудзь нарады адносна грання, інструмента, дагляду, пішыце,please!
Настрой: Ммммм... Цяпер грае: KRIWI
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Пагулялі… Цемра, калонкі, слэм, валасы… 2 фотаздымачы і ні адной нармалёвай фоткі!!!!! З маіх слоў можна падумаць, што я там слэмілася.. не, я як заўжды была проста слухачом і эдымачом, праўда, вельмі дрэнным:((( Вынік майго паходу 30секундны запіс ZNICH, на гэтым скончылася мая картачка і батарэя, бо яны былі апошнія, а перад гэтым запісвалі Тінь Сонца і Троляў(амаль усіх), на якіх скончылася батарэя 1-га здымача. Ну вось, паскардзілася – лягчэй стала…:))) А сам фестываль…ммм… файна!! ZNICH, Тінь Сонца, ЛітвінТроль… выдатна!!! Хацела зрабіць справаздачу, але не слоў, не здымкаў… Толькі відэа, калі жадаеце, звяртайцеся. Настрой: awake Цяпер грае: RUN
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
Дзень медыцынскага працаўніка… Ён ужо прайшоў… Мяне нават павіншвалі блізкія, але я ім яшчэ не стала… Але, як прыемна:)))))))))))) Людзі ў цябе вераць. Дзіўна, што болей, чым ты… Мне чамусьці да гэтага амаль што апошняга часу, калі я павінна вырашаць, што я буду рабіць далей, здаецца, што маё жаданне стаць ЛЕКАРАМ – гэта ўсяго толькі мой юнацкі рамантызм і ён разаб’ецца ўшчэнт, калі я стану працаваць, а , можа, і раней, калі паступлю. Але разам з тым, я разумею, гэта адзінае з чым я хацела бы звязаць сваё жыццё. Вось такія вот неразуменні з самім сабой. … Але аб гэтым я думаю ноччу.:)) Удзень я адпачываю ад сваіх цяжкіх думак.Паехалі з Шуркай, накаталіся на роліках з горак проста да… Я парвала свае любімыя джынсы:( Цяпер яны з дзіркамі такія … прышпільныя:) Заўтра ідзем працаваць. Нарэшце я буду зарабляць свае ўласныя грошы!!! Маленькая дзяўчыначка падаравала мне сёння ў аўтобусе папяровую птушачку. Можа гэта нейкі знак….?????????? Ну ўсё, я ўжо ў містыку падалася… Што з мяне будзе? Цяпер грае: KRIWI_Losia
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



|
 |
|
 |